Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветна вядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з'яўлення новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцця (1976), Футбольная вайна (1978), Шахіншах (1982), Падарожжы з Герадотам (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006). Яго кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі году паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Полышчы Капусцінскага абвясцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыццё захаваў прыхільнасць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы». На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага «Імператар» (Сеsarz) (АRСНЕ, 5-2006) і зборнік вершаў «Вяртанне» (2007).
Medium?1358949069
выдавецтва:
Логвінаў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
344
Copyright:
© 2009 by Kapuściński R., Сялейчук Я., Плакс Д, Лянкевіч А.
ISBN:
978-985-6901-07-5
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце