На хвалях часу
Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелявічы. Гэтая кніга стала спараўднай працай усяго жыцьця чалавека, які зьвязаў яго з роднай вёскай. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе Васіль Сокал па-сапраўднаму як летапісец апісаў падзеі і зьмены зьвязаныя з роднай вёскай цягам трох чвэрцяў стагодзьдзя. Беларуская вёска, якая трымалася сваёй традыцыі праз доўгія гады русыфікацыі і палянізацыі, сутыкнулася пасьля вайны з небывалай зьявай саветызацыі. Васіл Сокал, які прайшоў вайну, вярнуўся настаўнічаць, а пасьля кіраваць школай у родную вёску, якую любіў усім сэрцам. Перад намі адкрываецца не прыфарбаваная праўда ломкі вясковага ўкладу і змаганьня са зьнішчэньнем беларускай вёскі. Аўтар не хавае праўду і пра складаныя старонкі агульнабеларускай гісторыі, не замоўчвае праўду “народнай” партызанкі ды распавядае пра амаль грамадзянскую вайну на тэрыторыі Беларусі у часе Другой Сусьветнай вайны. Кніга ўспамінаў пабачыла сьвет ужо пасьля сьмерці аўтара і стала выкананьнем яго запавету. (З.К.)
Medium?1358947401
выдавецтва:
Мэдысонт
рэдактар:
Вацлаў Арэшка
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2008 by Дыярыуш, Мэдысонт
ISBN:
978-985-6887-16-4
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце