Над Нёманам
Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, маральная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, за вынікі працы на зямлі. Востра дыскутуецца праблема пакаленняў, прывязанасці да роднага краю і вернасці бацькоўскаму дому. Асаблівае месца займае тэма кахання. Раман упершыню выдаецца на беларускай мове.
Missing
перакладчык:
Анатоль Бутэвіч
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2003
колькасць старонак:
444
ISBN:
985-02-0584-9
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце