Нарысы па гісторыі Беларусі
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш зразумець тагачасныя палітычныя абставіны, а таксама рэлігійныя непаразуменьні, якія ўводзілі закалот сярод народаў Вялікага княства Літоўскага і ў сваіх паводзінах былі далёкімі ад сапраўднай хрысьціянскай навукі і маралі. Доўгія стагодзьдзі Беларусь прадстаўляла сабою арэну, на якой спатыкаліся, крыжаваліся і ўзаемна змагаліся паміж сабою дзьве хрысьціянскія культуры: усходняя — грэка-візантыйская і заходняя — рымская. А за гэтымі рэлігійнымі плынямі праяўляліся захопніцкія мэты суседзяў Беларусі — палякаў і расейцаў.
Medium?1358947257
жанр:
Гісторыя
месца выхаду:
Беласток - Лёндан
год выхаду:
2002
колькасць старонак:
709
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце