Наша страва
Гэта не зусім звычайная кулінарная кніга. Нарысы, якія ўвайшлі ў яе, пісаліся ўкладальнікам, а потым і яго сябрамі на працягу васьмі гадоў. Яна не прэтэндуе быць поўнай. Насамрэч у ёй шмат лакунаў, многія традыцыйныя стравы, напоі і кампаненты нашай кухні засталіся па-за ўвагай: пернікі, абаранкі, крупнік, квас і шмат іншага, вартага, каб згадаць у будучых нарысах і, спадзяюся, у наступных выданнях. Аднак пачатак пакладзены: стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых продкаў, вяртаюцца з нябыту — у нашу свядомасць і за нашы сталы. Многія з іх заслугоўваюць асобнай кнігі, але пакуль чым багатыя, тым і радыя. Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце. Бо кулінарная традыцыя, як і любая іншая, жыве толькі ў няспынным змяненні, трансфармацыі, пераасэнсаванні, а толькі праз тое і мажліва высветліць, што ж сапраўды сталае, што ёсць ядром і сутнасцю нацыянальнага духу…
Medium?1358950543
выдавецтва:
Логвінаў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2010
колькасць старонак:
0
ISBN:
978-985-6901-72-3
Хочуць прачытаць
4
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,8
5
3
4
1
Адзнака чытачоў 4
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

ммм, самая смачная кніга: гісторыя, байкі й самае галоўнае стравы цікавыя і смачныя.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце