Ноч Вальпургіі
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі вачыма, быццам угневаўшыся на такое непатрэбства, і стасавала калоду картаў на віст хутчэй, чым гэта рабіла ўжо добрых паўгадзіны. - І што ён там такога робіць цалюткі дзень напралёт? - спытаўся імператарскі лейбмедык Тадэвуш Флюгбайль, які, з круглым, гладка паголеным, маршчыністым тварам на старомодным карункавым жабо, як дух продка, сядзеў у крэсьле насупраць графіні, падабраўшы ледзь не пад самы падбародак неверагодна доўгія, сухія ногі. Студэнты на Градчанах звалі яго “Пінгвінам” і заўсёды сьмяяліся яму ўсьлед, калі ён роўна а дванаццатай каля замка сядаў у дрожкі, у якіх верх кожнага разу трэба было адкідаць назад, перш чым яго амаль двухмятровая цялесіна займала ў іх месца. Гэтакі ж сама складаны быў і працэс высадкі, калі экіпаж празь некалькі сотняў крокаў спыняўся каля гасьцініцы “Каму сьпех”, дзе гер імператарскі лейбмедык, нагінаючыся над талеркай і па-птушынаму дзюбаючы відэльцам, меў звычай спажываць сьняданак. (Першы разьдзел. Актор Зрцадла, фрагмэнт)
Medium?1358950119
перакладчык:
Васіль Сёмуха
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце