Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула водар нашых лясістых нізін, прасвятлела ад блакіту беларускіх азёраў і рэк, наталілася душэўнаю цеплынёй беларусаў. Такая і новая кніга пісьменніка з даволі сімвалічнай назвай — «Пад адным небам». У ёй сабрана лепшая паэзія і проза слыннага аўтара, створаная за апошнія гады. Чытач, напэўна, зверне увагу на нязвыклы жанр — чаргаві, прыдуманы самім паэтам. Чаргаві з курдскай мовы дакладна — «чатыры крокі». Гэта чатырохрадкоўі, якія мудра вядуць Ганада Чарказяна абсягамі Беларусі і ўсяго свету.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі