Пакуль ляціць страла
Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і славу, Пра каханьне і здраду, балі і бітвы, перамогі і страты, Якія ня страчаны конча, а ёсьць вечным скарбам, Нашай казной невычэрпнай, пакуль мы шануем і помнім, І келіх, і меч і пяро ўздымаем, бо ўсё гэта ёсьць, Бо было, а, значыць, і будзе, і мова, і сьцяг, і пасад Між народаў, і тое вясельле апошняе, калі Радзіма, Як Пэнэлёпа, дасьць лук жаніхам і той, хто нацягне Цяціву, мусіць пацэліць стралой праз тузін калец, І першае зь іх — гэта гонар, другое — адвага, Трэцяе — мужнасьць, чацьвертае — годнасьць, Пятае — цьвёрдасьць, а шостае — мудрасьць, Сёмае — гэта цярплівасьць, а восьмае — хітрасьць, Дзявятае — шчырасьць, дзясятае ёсьць справядлівасьць, І адзінаццатае — вернасьць сабе, й таямнічае самае Дванаццатае — любоў узаемная, якая была, ёсьць і будзе На берагах Дзьвіны, пад званамі Сафіі, у кельлі Еўфрасіньні За часам чумы і ў снах імпэратара, на дзікіх палях І паромах Ля-Маншу, у кавярнях Вільні і гасподах Прагі, На хвалях свабоды, у ложках каханак і нетрах радаводу Імёнаў, якія зьмяніліся і якія ніколі ня зьменяцца, Пакуль ляціць страла кучаравага полацкага Адысэя (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)
Medium?1358949942
рэдактары:
Аляксандра Макавік Генадзь Мацур
месца выхаду:
Прага
год выхаду:
2012
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2012 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Уладзімер Арлоў
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,7
5
2
4
1
Адзнака чытачоў 3
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце