Паліванне на мух
Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае даследванне аднаго віду грызуноў" я напісаў пра Міхася Башуру, што ён "пячкур навакольнага свету", маючы на ўвазе, бязумоўна, станоўчы момант і супрацьпастаўляючы яго вясковаму песняроўству. Феномен Башуры ў тым, што ён, нарадзіўшыся ў вёсцы Амговічы на Случчыне, здолеў цалкам натуральна ўпісацца ў кантэкст гарадской культуры. Некаторыя гэтак званыя "навукоўцы" лічаць падобныя ператварэнні сучасных паэтаў вялікай недарэчнасцю. Чамусьці існуе такая думка, што да 90-х гадоў XX стагоддзя на Беларусі панавала вясковая паэзія, а Ў 90-я прыйшла хваля гарадской літаратуры. Мне здаецца, што хутчэй за ўсё, прыйшла хваля новай эстэтыкі. (Зміцер Вішнёў)
Medium?1358947317
выдавецтва:
Невский Простор
рэдактар:
Валянцін Акудовіч
месца выхаду:
Менск-Санкт Пэтэрбург
год выхаду:
2002
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2002 by Міхась Башура, Другі фронт мастацтваў, Невский Простор
ISBN:
5-94716-011-0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
1,0
1
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце