Паміж Масквой і Варшавай
Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельмі шырокім фармаце прадстаўлена ў кнізе. Прачытаўшы твор хочацца адправіцца ў такое падарожжа, наведваючы буйныя гарады і маленькія мястэчкі. У Іпатавай знойдзем указальнікі што і дзе варта пабачыць, на што звярнуць асаблівую ўвагу, міма чаго нельга прайсці абыякава. Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Кніга Вольгі Іпатавай дае нам магчымасць падарожнічаць, узброенымі у веды, якія можам пацьвердзіць, вандруючы па бяскрайніх прасторах Беларусі. (Н.Г.)
Medium?1358948489
выдавецтва:
Полымя, Бялун
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1996
колькасць старонак:
111
Copyright:
© 1996 by Іпатава Вольга
ISBN:
985-07-0090-4
UDK:
947.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце