Пчала пачала паломнічаць
Паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Увёў у беларускую паэзію новыя жанры: версэты, вершаказы, зномы, квантэмы. Яго творы перакладаліся больш як на дваццаць замежных моў. Жыў некаторы час у Нямеччыне і Аўстрыі. Алесь Разанаў перавыдае свае творы. У 2009 годзе пабачыла свет кніга вершаказаў «Пчала пачала паломнічаць». Паэтыка вершаказаў грунтуецца на ілжывай этымалогіі, што надае кнізе сваеасаблівы народны каларыт. «З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні і самы будучы…» Чытаем і атрымлівам асалоду! Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
Medium?1358949125
выдавецтва:
Логвінаў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
132
Copyright:
© 2009 by Разанаў А.
ISBN:
978-985-6901-38-9
UDK:
881.161.3-1
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
5
Адзнака чытачоў 5
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце