Песня пра Цімура
«Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі. Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.
Medium?1576223971
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2019
колькасць старонак:
208
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-7210-30-5
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Рэцэнзіі
Калі яшчэ ніхто не ведаў, што Марціновіч – літаратар, ён быў журналістам. І пісаў без надзеяў на Гедройца: хутка, цынічна і па-расейску....
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце