Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні за прыродай, зменамі пораў года, адметнасцямі кожнага этапу развіцця жывых істотаў – ад раслін па вышэйшае стварэнне – чалавека. Філасофскі падыход да ўсяго, што адбываецца навокал. Роздум і шацунак да ўсяго жывога дадаюць адметнасць паэзіі Ніны Мацяш. Кожны верш – карціна, напісаная словамі, пачуццямі, перажываннямі. Як найлепшы мастак вядзе яна чытача па бяскрайніх прасторах жыцця, адсланяючы таямніцы самага асабістага, самага глыбокага, самага шчырага ўспрымання свету. (Н.Г.)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі