Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Восьмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Васіль Быкаў, непажаданы за сваю чэснасьць і сумленнасьць у апошнія гады жыцьця ўладамі Беларусі, апынуўся непажаданым і небясьпечным для яе і пасьля сьмерці. Доўгія спробы праз дзяржвыдавецтвы надрукаваць поўны збор твораў Быкава натыкаўся на моўклівы супраціў чыноўнікаў. Калегі Васіля Быкава па пяры аддалі дань памяці празаіка знайшоўшы магчымасьць надрукаваць усе творы без выключэньня і без цэнзуры. Восьмы том збору прысьвечаны мэмуарным апавяданьням Быкава, якім належыцца ўся моц праўдзівасьць і шчырасьць споведзі чалавека, які пражыў жыцьцё з марай аб годнай Беларусі. У гэтым томе між іншым зьмешчаныя творы “Доўгая дарога дадому”, “Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў”, “Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія”. (З.К.)
Medium?1358947405
рэдактар:
Алесь Пашкевіч
месца выхаду:
Мінск-Масква
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
580
Copyright:
© 2009 by Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
ISBN:
978-5-9691-0429-7
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце