Пра нашу і вашу гісторыю
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходняе Эўропы. Розныя па тэматыцы і накірунках артыкулы сабраныя разам сваёй дасьціпнасьцю і сьмеласьцю не пакінуць абыякавым нават самага патрабавальнага чытача. Анатоль Трафімчык яшчэ ва ўступным слове рыхтуе нас да развагі і сур’ёзнай дыскусіі, а мэта яго адна - ачысціць гісторыю ад міфалягемаў створаных папярэднімі ідэалягічнымі сыстэмамі.
Medium?1358949122
жанр:
Гісторыя
рэдактары:
Віктар Сырыца Настасся Трафімчык
месца выхаду:
Баранавічы
год выхаду:
2010
колькасць старонак:
144
Copyright:
© 2010 by Анатоль Трафімчык
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце