Пройдзеныя шляхі-пуцявіны
Успаміны чалавека, што не па аповедах, а з уласнага досьведу ведае, што такое жыцьцё, ды яшчэ й жыцьцё ў Заходняй Беларусі. Запіскі, ўспаміны, аўтабіяграфія менавіта так сам Апанас Цыхун акрэсьлівае жанр, у якім кніга напісаная. Маляўнічыя аповеды як пра традыцыйнае беларускае жыцьцё, гэтак і пра хараство навакольнага асяродзьдзя, якія былі натуральнай і інтэгральнай складовай часткай жыцьця Апанаса Цыхуна вабяць і маняць чытача ў той чароўны і прыгожы Прынёманскі край. Але ня толькі пра пастаральную прыгажосьць вядзецца ў кнізе, аўтар перадае цяжкасьці і складанасьці змаганьня беларусаў за сваю нацыянальную годнасьць ў пэрыяд польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Важнае мейсца аддазена дзейнасьці сапраўдных беларускіх патрыётаў, якімі Масква скарыстоўвалася для ажыцьцяўленьня сваіх мэтаў у Польшчы. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, хаця і падтрымлівалася Масквой, але ўсё ж засталася для яе чужой і, як паказала гісторыя, небясьпечнай, што ў выніку прывяло да яе зьнішчэньня.
Medium?1358950223
выдавецтва:
Ратуша
рэдактар:
Андрэй Вашкевіч
месца выхаду:
Горадня
год выхаду:
2002
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2002 by Апанас Цыхун
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце