Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вулі-цы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябраўсіх дзецей, таксама і „Зор-чыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валян-ціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася. Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову, калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеў-скіх. I стала расказваць баі пра ўвішную кватарантку Мама Людміла вечарамі дачушцы Веранічцы. Прыехала з Беластока ў госці Цёця Міра, і яна ўбаюка-лася ў салодкі сон пад цікавыя гісторыі пра мышку Пік-Пік. „Запішы іх для нашых, „Зорчыных" дзетак, хай таксама пацешацца!" ^ прыстала Цёця Міра да мамы Людмілы. „Ая прозы не пішу, я пішу толькі вершы!" - баранілася вядомая паэтэса, ды аддрукавала на машынцы некалькі першых апавяданняў. Паявіліся яны ў „Зорцы" - старонцы для дзяцей тыднёвіка беларусаўу Польшчы „Ніва", у 36 нумары за 1991 год і друкаваліся ўсе аж да 1995 года. Сталі па-чаткам знакамітай прозы Людмілы Рублеўскай. I перш за ўсё вялікай радасцю першачытачам калыханак прамышку Пік-Пік. Цяперяназнаёмая ды сяброўка і маленькіх, і вялікіх беларусаў ва ўсім свеце!( Міра Лукша)
Medium?1358948527
выдавецтва:
АБ-БА
рэдактар:
Вераніка Шніп
месца выхаду:
Беласток
год выхаду:
2007
колькасць старонак:
124
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце