Пяшчота ліўня
“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі жыцця, з трывогаю піша пра чарнобыльскую бяду, пра дабрыню чалавека і яго жорсткасць. У вершах шмат лірызму, роздумаў, назіранняў. Адчуваецца філасофскі падыход да жыцця і адвечны пошук сэнсу існавання. З часам творчасць Эдуарда Акуліна робіцца што раз больш зрэлай, што можна прасачыць у пазнейшых зборніках, замешчаных на старонках Інтэрнэт бібліятэкі www.kamunikat.org (Н.Г.)
Medium?1358947323
рэдактары:
А. Грачанікаў К. Камейша А. Уланоўская В. Казлоў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1990
колькасць старонак:
448
Copyright:
© 1990 by Эдуард Акулін, Маладосць
UDK:
882.6-1=82.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце