Разбурыць Парыж
Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў Людвік Вітгенштайн. Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзаныя аркушы паперы ўжо са сваімі «філасофскімі даследзінамі». Трэба падрыхтаваць публічную лекцыю, якую мушу прачытаць у Беларускім Калегіуме. Лекцыя будзе называцца «Метафізіка. Сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду». Праца ідзе марудна і не ў смак. Даўно кінуў бы, але паабяцаўся.
Medium?1358948972
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2004
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2004 by Валянцін Акудовіч
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,4
5
4
2
1
Адзнака чытачоў 5
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце