Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі
Няшмат прац, якія зараз існуюць, створаны непасрэднымі відавочцамі пэўных падзей. У значнай ступені гэта тычыцца і сталінскіх рэпрэсій. Выключэннем з гэтага з'яўляецца спроба даследавання Сымонам Кандыбовічам пачатку рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Тэкст пад назвай "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі" быў створаны адмыслова для радыё "Вызваленне"(Свабода), яшчэ ў 50-я гады. Але захаваўшыся стаў адметнай крыніцай. Адметнай тым, што аўтар падрабязна апісвае падзеі, якія бачыў на свае вочы, да тэксту прыкладзены і шматлікія фотаздымкі рэпрэсаваных. Сымон Кандыбовіч закранае не толькі лёсы людзей, але таксама апісвае барацьбу катаў з гістарычнай памяццю, помнікамі, выданнямі, літаратурай. Пацярпелі не толькі фігуркі Каліноўскага, Скарыны, але і тэатр, рэлігія. Але гэта толькі крупінкі ў параўнанні з крыўдай, нанесенай чалавечаму лёсу, нанесенай краіне і чалавецтву наогул. Разам са знішчэннем інтэлектуальнай эліты быў знішчаны і нацыянальны рух Беларусі, будучае самастойнай нацыі адкінута далёка назад... (Н. Г.)
Medium?1358950053
жанр:
Гісторыя
рэдактар:
Максім Шчадровіч
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
2000
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2000 by Беларускі Гістарычны Агляд, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
ISBN:
985-6374-15-4
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце