У нізцы апавяданняў кнігі „Рэванш” сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай „Кахання”. Як некалі адзначыў З.Фрэйд „сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж „Эрасам” і „Смерцю”. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы „жыцця-смерці”, упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання. Аўтар даследуе стан героя ў час трагічнага кахання, калі ён вымушаны весьці бесперапынную барацьбу з уласнай шэрасцю, безгустоўнасцю, глупствам, неахайнасцю, хцівасцю, урэшце з бессэнсоўнасцю і хаасам, за тое, каб не быць разумнай жывёлай. Героя рухае ў жыцці Ідэал. Як лёгка перайсьці мяжу і стаць „такім як усе”… Аўтар вывучае стан „Адчаю”, калі перад чалавекам паўстае „Смерць”, як ратунак ад пакутлівай бясконцай роспачы… Герой не можа забіць сябе, бо баіцца Бога, і не хоча выкрасліць „Яе”, бо тады ператворыцца ў чалавека-мураша, разумную жывёлу .
Medium?1358949458
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2011 by Кудраўцаў Я.
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце