Сапсаваныя лялькі
Чытаючы якую-небудзь кнігу, звычайна ўяўляеш сябе на месцы аднаго з герояў. Чытаючы кнігу Ільлі Сіна, уяўляеш, быццам усё гэта табе сьніцца. Аб’ектыўная рэальнасьць, а таксама суб’ектыўная рэальнасьць апавядальніка і кожнага з пэрсанажаў, кінарэальнасьць і рэальнасьць, пабачаная ў сьне, зьліваюцца ў адзінае. Кніга – сьцёбная і сур’ёзная адначасова. Аўтар камуфлюе аповеды і пад савецкую рэалістычную навэлу, і пад эратычную прозу, і пад раман-антыўтопію, і пад сцэнар баевіку, і пад газэтнае інтэрвію. Але ўсе яны аб’яднаныя агульнай атмасфэрай зьмярцьвеласьці, пустэчы, злой фатальнасьці. Моманты прасьвятленьня зрэдку зьяўляюцца – калі не ў пэрсанажаў, дык, прынамсі, у галоўнага апавядальніка. Але гэта толькі маленькія пробліскі на фоне агульнай карціны згарэлых гумовых гарадоў і брутальна-нэкрафілічных сцэнак. ...Не, усё ж такі Ільля, напэўна, аптыміст. Проста ён добра маскіруецца. Віктар Жыбуль “25-ы кадр Ільлі Сіна” (http://n-europe.eu/content/p/1294) Трэйлер: http://www.youtube.com/watch?v=rJeq2x3Rhxs
Medium?1367838530
рэдактар:
Валянцін Акудовіч
год выхаду:
2012
колькасць старонак:
109
мова:
Беларуская
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце