Шчасьце быць
Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю. Дыяпазон пісьменніка - ад бытавых замалёвак да фантасмагорыі. Некаторыя творы захапляюць і зьдзіўляюць рэалістычнасьцю, аднак нават у гэтых рэаліях фантасмагорыя не дае спакою. Як напрыклад у аповесьці “Пуцявіна”. Васьмідзесятыя гады, малады беларускі журналіст едзе на далёкія Курылы. Нічога ня выдумана, але не пакідае адчуваньне фантасмагорыі – гіганцкія ракетныя ўсталёўкі, баракі, дзе жывуць выселеныя з мацерыка прастытуткі, пасёлак з камфартабэльнымі дамамі, збудаваны сярод тайгі і так і не заселены - забыліся правесці каналізацыю. Кніга можа стаць настольнай для тых хто шукае адказы на пытаньні існаваньня, “шчасьця быць”. (З.К.)
Medium?1358947287
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
2004
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2004 by Барыс Пятровіч
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце