Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
Канстанцін Бандарук пра сябе: Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манаграфіі праваслаўных епархіяў у Польшчы, падручнікі Закону Божага і зборнікі казаньняў. ...Мая эміграцыя не была ні палітычнай, ні эканамічнай. Калі ў ліпені 88-га году я зьяжджаў у ЗША, ня ехаў туды дзеля заробку. Як сьвятар у Беластоку я зарабляў няблага і цягам 10-ці гадоў здолеў памяняць тры аўтамабілі. Не зьяжджаў я і з прычыны непрыманьня камунізму, бо я зь ім ніколі і не змагаўся. Ён быў для мяне ідэалягічны чужы, абыякавы, ды і ў самым адыёзным, савецкім вырыянце ў Польшчы яго наагул ніколі не існавала, а да таго ж у канцы 80-х ён ужо канаў. Я проста уцёк ад свайго япіскапа з прычыны асабістага канфлікту зь ім, з прычыны празьмернай эксплюатацыі і адначасовага зьдзеку зь ягонага боку, ня маючы магчымасьці адвязацца ад яго па-добраму. Гэты быў акт роспачы. Я добра ведаў, што за гэтае непаслушэнства прыйдзецца заплаціць забаронай выконваньня сьвятарскіх абавязкаў ува ўсіх так званых “кананічных” цэрквах.
Medium?1358948303
рэдактар:
Яна Запольская
месца выхаду:
Беласток
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2009 by Беларускае Радыё Рацыя
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце