Сімъ побѣдиши
Расповед у рамане вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры ўвагі аўтара — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў гісторыі і сучаснасці. Дакументалістыка ў творы гарманічна пераплятаецца з мастацкім вымыслам, а літаратурныя героі найбольш ярка і псіхалагічна тонка выяўляюцца ў кантэксце сваёй эпохі. Насамрэч эпоха, як прызнаецца пісьменнік, — усяго толькі фон, на якім выразна акрэсліваюцца розныя чалавечыя характары і норавы. “Усё знікае, але нічога не змяняецца”, — лейтматыў рамана.
Medium?1366630993
выдавецтва:
Кнігазбор
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2012
колькасць старонак:
260
мова:
Беларуская
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
1
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,4
4
3
3
1
2
1
Адзнака чытачоў 5
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

З аднаго боку цікавы, разумны і кампазіцыйна прадуманы твор, з іншага - нешта напружвала час ад часу, ці то зашытая ў канву рамана "асуджанасць" на спрадвечную незразумеласьць з брацкім народам: дзе канчаецца адно і пачынаецца іншае, ці то пазнаванні сучаснікаў (а яно было патрэбна?)... Карацей, пэўны дысананс адчуваўся.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце