Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кніжку, падправіў яе, шмат што перапісаў нанова, перачытаў больш уважліва яшчэ раз — як бы чужымі вачыма, калі ўспомніў тыя вусныя і пісьмовыя водгукі на маё раней друкаванае — я ўбачыў самы вялікі недахоп гэтай кніжкі. Я зразумеў, што яна не зможа задаволіць нават самага нястрогага, паблажлівага чытача, бо не дае адказу на пэўныя пытанні, у прыватнасці, — для чаго аўтар усё гэта пісаў і што ён гэтым хацеў сказаць? I даць адказ на гэтыя пытанні мастацкім творам нельга. Кніжцы патрэбна нейкае іншае завяршэнне.
Medium?1358948625
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1994
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 1994 by Андрэй Федарэнка
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце