Сцяблінка на лязе
Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 годзе на Брэстчыне. Жыве i працуе ў Полацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут, выкладае інфарматыку ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. З вершамі маладой паэтэсы чытачы знаёмы па шматлікіх публікацыях у мясцовым i рэспубліканскім друку. Не дужа часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальную паэзію ідзе таленавіты чалавек. Пра сябе i сваю творчасць паэтэса ў інтэрв'ю "Чырвонай змене" сказала: "Я ўсюды i нідзе. З yciмi i ў сабе. Асабліва цяпер. Я на раздарожжы. Думаю пра тое, што трэба дзесьці спыніцца. Памятаеце пра вечную спрэчку фізікаў i лірыкаў? А калі гэта вечная спрэчка ў тваёй душы?" Пытанне ёсць, i на яго Ірына Дарафейчук спрабуе знайсці адказ — матэматычна дакладны i метафарычна прыгожы. Так ці інакш яе паэтычная кніга "Сцяблінка на лязе" абяцае яркую ўдачу аўтару i эстэтычную насалоду чытачам. (В. Гардзей)
Medium?1358950099
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1997
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце