Сцюдзёны вырай
Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем, немагчымасцю выкласці нават простую думку так, каб яна трымцела ад напружанасці, марознае звонкасці (гэта так проста зрабіць па-руску!). З галавы не йшла парада Акудовіча: пішыце па-беларуску, каб спыніць занадта хуткі ў вас тэмп пісання, каб біцца за кожнае слоўца, кожны рытмічны прыпынак, вымяраючы ўсё з лінейкай. І – тое, што ў першы дзень падалося вар’яцтвам, у рэшце рэшт ператварылася ў працу нейкага іншага (вышэйшага? Хочацца думаць, што вышэйшага, чым раней, інакш – якога д’ябла!..) парадку. У новыя ўзаемаадносіны са словам. У новае разуменне пісання, калі ўзважаным ёсць кожны сказ, калі кожнае трэцяе слова прасканаванае ў слоўніку на лексічную адэкватнасць, металічныя прадметы ды выбуховыя рэчывы, здольныя знесці ўсю грацыю тэкставай пабудовы. (Аўтар)
Medium?1358949225
рэдактар:
Аляксандра Дорская
год выхаду:
2011
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,7
5
5
4
1
3
2
1
2
Адзнака чытачоў 10
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Прачытаў. Напішу свой першы літаратурны водгук :) Спачатку было цікава, сюжэт закручваўся, высвятляліся цікавыя падрабязнасці пра герояў. Але дзесьці на 70-ці адсотках кнігі, калі Насту затрымалі, аўтар пайшоў такімі сцежкамі, што я проста заблытаўся. Літаральна кожны абзац насыціўся фактамі, вывадамі і бог знает яшчэ чым :) Стварылася ўражанне, што спадару Марціновічу не хапіла жадання пісаць твор с той жа інфармацыйнай шчыльнасцю, як спачатку, і напрыканцы ён проста вываліў астачу свайго сюжэту, не аздабляючы яго разважаннямі, апісаннямі і жартамі.
Выстаўляю аўтару моцную троечку, але з вялікім плюсам! І чакаю наступных твоваў.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце