Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад і ў часе вайны, распавядае пра лёсы нацыі, і раскрывае вытокі таго духоўнага тупіка, у якім апынулася беларускае грамадзтва на пераломе 20 і 21 стагодзьдзяў. Гэта не той твор які чытаюць у школьнай праграме ў Беларусі, гэта іншы Быкаў, праўдзівы і шчыры, які не маўчыць пра трагедыю беларускага народу. Трагедыю вытокі якой былі не ў пачатку вайны, а ўтым бездухоўным савецкім таталітарызме, на які наклаліся цягаты намяецкай акупацыі. Акупацыя зьнікла, але засталася самаакупацыя, якую і паказвае Быкаў у аповесьці “Сьцюжа”. Аповесьць напісана як заўсёды з адкрытасьцю і даверам да чытача, і выклікае разважаньне над лёсамі беларусаў у мінулым і будучыні. (З.К.)
Medium?1358948524
рэдактары:
Рыгор Барадулін А. Вахрамееў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1993
колькасць старонак:
176
Copyright:
© 1993 by Васіль Быкаў
ISBN:
5-340-01306-5
UDK:
882.6-3=82.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце