Сучасная беларуская драматургія
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дударава, Алеся Перташкевіча ды іншых. Дапаможнік мае на мэце скіраваць настаўнікаў для пазнаньня і разуменьня драматургіі у розных яе праявах. Пэўную і можна сказаць вядучую ролю ў беларускай драматургіі адыгрываюць творы на гістарычныя тэмы. Тут вызначаюцца і Уладзімер Караткевіч і Дудараў і Петрашкевіч. Аднак ня толькі на настаўнікаў разлічаная гэтая кніга. Выданьне ёсьць добрым дапаможнікам і для вучняў і для выкладчыка. І што галоўнае аматары драматургіі знойдуць належны аналіз працэсаў у сучаснай беларуская драматургіі. (З.К.)
Medium?1358947288
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2000
колькасць старонак:
158
Copyright:
© 2000 by Пятро Васючэнка
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце