Тэатр у Слоніме
Леў Сапега ў Слоніме. У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана шахматная дошка з дзвюх палавінак з чорнага дрэва і слановай касці гетмана Льва Сапегі (XVI cт.). Дзякаваць Богу ў музеі да сённяшніх дзён захоўваецца Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года, перавыдадзены па-польску ў 1648 годзе. Гэта адзіны дакумент, які сёння нагадвае пра выдатнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегу, які на працягу 47 гадоў быў старостам слонімскім і пакінуў значны след на зямлі Слонімскай. Тыя, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, ведае, што ў лютым 1584 года Леў Сапега ў рангу пасла ВКЛ быў накіраваны ў Маскву да цара Івана IV, каб вырашыць шэраг памежных пытанняў і абмяняцца ваеннапалоннымі. Аднак пасольства часова затрымалі ў Мажайску, бо якраз у сакавіку 1584 года памёр Іван Грозны. Тым не менш, нашы паслы дабраліся да рускага цара Фёдара Іванавіча і былі ім прынятыя... (фрагмэнт)
Medium?1358950341
месца выхаду:
Слонім
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,0
3
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце