Цемра зямлю ахінае
Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст – Масква – Лазараўскае (Чорнае мора).Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў – савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы – палякі, а таму вельмі незразумелыя. Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта – той, гэта - той, гэта – Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць – о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла. (Ад перакладчыка, фрагмэнт)
Missing
перакладчык:
Васіль Сёмуха
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце