Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам. Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля смерці “бацькі народаў” рэабілітаваны і нават дастаў каля 100 долараў адшкадавання за пяцігадо вую працу ў Варкуцінскім ГУЛАГу. Потым, калі я працаваў участковым урачом у прынёманскім куточку, даведаўся, што падобнае пекла спазналі амаль усе жыхары гэтых вёсак. Вершаванкі, як аддушына для душы, пісаліся даўно, без усялякай надзеі, што пабачаць свет.
Medium?1358948432
выдавецтва:
Кнігазбор
рэдактар:
Юрка Голуб
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2006
колькасць старонак:
212
Copyright:
© 2006 by Мечыслаў Курыловіч, Беларускі кнігазбор - афармленне
ISBN:
985-504-047-3
UDK:
821.131.3.1
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,0
4
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце