Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання – фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Новы раман Талстова – гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да «нармалёвага», звыклага для большасці жыцця.
«Валацугі» – лэвэл-ап без падрыхтоўкі для інфантыльных летуценнікаў, песня пра своеасаблівы дарожны аскетызм, калі невядомае заўтра прымушае моцна цаніць тое, што маеш сёння. Зрэшты, гэта гімн вялікаму свету, дзе ўсе межы пралягаюць толькі ў галаве і да якога варта дакрануцца кожнаму, хто хоча пазнаёміцца з сабой.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі