Веснавыя святы
У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа. Пры гэтым гаворка вядзецца пра асноўныя аспекты земляробчай дзейнасці, гаспадарання і сялянскага побыту. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць дэталёваму разгляду абрадавых дзеянняў, сімволіцы ключавых атрыбутаў, варожбаў, рэгламентацыі паводзін людзей у адпаведнасці з іх узростам і сацыяльным статусам, рытуальным стравам, старажытным міфалагічным уяўленням беларусаў аб светабудове, абрадавай паэзіі. Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, каго цікавяць адвечныя традыцыі беларускага народа.
Medium?1358948908
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2005
колькасць старонак:
413
Copyright:
© 2005 by Аксана Катовіч, Янка Крук
ISBN:
985-02-0805-8
UDK:
398.332.1(=161.3)
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце