Віня-Пых
Казка пра неразумнае мядзьведзяня вядомая дзецям усяго сьвету. Кніжка Алана Мілна была перакладзена свайго часу на розныя мовы сьвету. І, што праўда, дзеці ў Беларусі таксама ведалі гэтае медзьведзяня, але чыталі пра яго па-расейску (некаторыя, магчыма, па-польску). Рознымі кінастудыямі былі створаны мультыплікацыйныя фільмы, а песенькі і выказванні плюшавага героя сталі прыказкамі і прымаўкамі і ўвайшлі ў народны фальклор. Цяпер беларускія дзеткі (ды не толькі, бо кніга таксама і для дарослых, а часам, нават і ў першую чаргу для дарослых) могуць пазнаёміцца з прыгодамі Віня-Пыха на роднай мове. Пераклад Віталя Воранава – выдатны падарунак і дзецям, і дарослым. У беларускамоўным выданні захаваныя арыгінальныя ілюстрацыі з кнігі Мілна. А Віня-Пых – гэта наш стары знаёмы, які зараз гаворыць на нашай мове.(Н.Г.)
Medium?1358947283
выдавецтва:
Белы Крумкач
перакладчык:
Віталь Воранаў
месца выхаду:
Познань
год выхаду:
2007
колькасць старонак:
128
Copyright:
for the Belarusan edition © by Bieły Krumkacz
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
2
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,3
5
3
2
1
Адзнака чытачоў 4
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце