Вітражы
У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Цяпер — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў», а таксама — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995), «Радно» (2000), «Непрычалены човен» (2003), драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996) а таксама двух песенных магнітаальбомаў : «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000) — і кампакт-дыскаў «Напачатку быля Песьня» (2003), “Песьні залатой Крывіі”(2008). Вершы перакладаліся на ангельскую, французскую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, літоўскую і латышскую мовы. Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песьні (1993).
Medium?1358948999
выдавецтва:
Галіяфы
рэдактар:
Леанід Дранько-Майсюк
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2009 by Эдуард Акулін, Галіяфы
ISBN:
978-985-6906-16-2
UDK:
821.161.3-2
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце