Можна быць найлепшым паэтам сярод мастакоў, альбо найлепшым мастаком сярод паэтаў, а яшчэ можна быць Блюднікам, ці блУднікам які вяртаецца, хоць і ніколі, нікуды не сыходзіў. Мы жывем у такі час, калі межы па сутнасьці застаюцца адно на палітычных мапах і ў галовах людзей, якія спазьніліся на цягнік у сучаснасьць. Глябалізацыя гэта факт, так як тое, што сёньня я напішу гэты тэкст у Празе, заўтра яго надрукуюць у Познані, а пасьлязаўтра прачытаюць у Менску і ў Маларыце, а праз яшчэ нейкі час гэта нікога ня зьдзівіць, так як не зьдзіўляе сёньня нікога ні лямпачка, ні тэлефон без правадоў. Зьнікаюць межы, зьнікаюць краіны і народы, і як ні дзіўна, застаецца толькі тое, што пасьпявае віртуалізавацца. Можна б было па старой завядзёнцы паплакаць пра тулачы лёс беларуса, а можна прыняць яго як дадзенае часу, які нам пашэньціла адмяраць сваім жыцьцём. Сёньня беларускім мастаком можна заставацца і ў Гародні і на Марсе. Трэба толькі гэтага жадаць. І тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемент ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам... Чым жа ёсьць мастацтва? Пытайцеся ў Блюдніка. Віталь Воранаў, Прага, лістапад 2008
Medium?1358948431
выдавецтва:
Белы Крумкач
месца выхаду:
Познань
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2008 by Блюднік У., Акуліч-Казарын Р. - пераклад вершаў на польскую мову, Воранаў В. - пераклад верша і апавяданьня на польскую мову, 2008, Выдавец Воранаў В. - афармленьне, Выдавецтва „Белы Крумкач”. - афармленьне
ISBN:
978-83-927771-0-6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,7
5
2
1
1
Адзнака чытачоў 3
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце