Выбранае
Ніл Сымонавіч Гілевіч (нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, народны паэт Беларусі (1991). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу Пісьменьнікаў БССР з 1954 году. Кандыдат філялягічных навук, прафэсар (у 1963 годзе ў Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Паэзія „Маладняка“»). У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газэты «Звязда». У 1960—1986 — супрацоўнік катэдры беларускае літаратуры БДУ. У 1980—1989 — першы сакратар праўленьня Саюзу Пісьменьнікаў БССР. З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газэты-бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннае Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры й захаваньні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. (поўнасьцю)
Medium?1358948919
выдавецтва:
BelTonMedia
Серыі:
Голас паэта
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2008 by BelTonMedia
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце