Вырваныя бачыны
Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на разьвіцьцё культурніцкага руху і школьніцтва. Таксама вельмі розныя намярэньні мелі розныя бакі пры стварэньні Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), абвешчаным у чэрвені 1943 г. Несумненна, нямецкія улады разглядалі СБМ як будучы інструмэнт сваёй палітыкі, як сродак узгадаваньня верных прыхільнікаў гітлераўскай Нямеччыны. Аднак беларускія нацыянальныя дзеячы – а менавіта яны непасрэдна кіравалі арганізацыяй, -- глядзелі на СБМ цалкам зь іншых пазыцыяў. Беларускае кіраўніцтва Саюзу імкнулася стварыць з СБМ школу патрыятызму ды прапагандыста роднае мовы і культуры. Наколькі гэтыя процілеглыя тэндэнцыя перапляталіся ў дзейнасьці СБМ, паказвае кніга, якая складаецца з запісаў успамінаў і эпісталярыкі сяброў Саюзу Беларускай Моладзі. Гэты зборнік не дае адказаў на ўсе пытаньні, што датычаць СБМ, аднак некалькі вырваных бачынаў вяртаюцца ў Кнігу Гісторыі.
Medium?1358950053
выдавецтва:
Энцыклапедыкс
рэдактар:
Алег Гардзіенка
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
2001
колькасць старонак:
214
Copyright:
© 2001 by Лявон Юрэвіч, Беларускі Гістарычны Агляд
ISBN:
985-6599-24-5
UDK:
392.78(476)(091)
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце