Я з Бум-Бам-Літа
За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі, крымінальнікамі і нават вампірамі. Усё гэта тым ці іншым чынам адлюстравана ў кнізе. Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа, Сержа Мінскевіча. Яна складаецца з 4 часткаў: “Вершатворы”, “Творы прозай”, “Эссэнцыя”, “Мамэнта Мэмары”, і дадатку “Дакумэнты”. Тры першыя часткі ўтвараюць тэкстуальную прастору, дзе ў форме анталогіі прадстаўлена мастацкая літаратура, чацвёртая — кантэкстуальную, дзе сабраны некаторыя ўспаміны, апісанні выступаў і прыколы. У дадатку, як відаць па назве, падаюцца артыкулы, нарысы, рэпартажы, што былі ў свой час апублікаваныя ў прэсе. Чытаць часткі можна ў любым парадку.
Medium?1358948623
выдавецтва:
Логвінаў
рэдактары:
Валянцін Акудовіч Сергей Ждановіч
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
296
Copyright:
© 2008 by Мінскевіч С., 2008 by Логвінаў
ISBN:
978-985-6800-23-1
UDK:
882.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце