Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік. адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць ад традыцыйна-народнага светаўспрымання. Асобныя пласты ягонай творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, іншыя — да наіўна-самадзейнага. Але і адно, і другое цалкам грунтуюцца на глыбокіх традыцыях народнай творчасці, праніклівай фантазіі мастака.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі