З нарваўскага боку
МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і благіх людзей — дармаедаў, дурняў, зваднікаў, бесталковых чыноўнікаў здраднікаў роднага. Не адмаўляліся яны ўзяць голас і ў глабальных, сусветных справах. Мікалай Лук'янюк часцей за ўсё свае развагі складваў у вершы. На працягу больш за паўстагоддзя пракаментаваў ён пасвойму розныя з'явы, якія краналі тутэйшы люд, у сотнях вершаў — публіцыстычных, сатырычных, лірычных. Свет ён бачыў як добры, дбайны гаспадар, і як кожны паэт — хацеў дакласці сваё слова да таго, каб гэты свет — гожы ды недасканалы — паправіць. Захоплены цудоўнай прыродай малой айчыны ў кругавароце пораў года, чыстымі чалавечнымі пачуццямі добрых людзей, у пале палеміста і шукальніка праўды, гаспадара не толькі на сваім палетку, дажыў дзядзька Мікола да веку прадзеда ў сваіх Бялках. I ўсё шыкуе сваю хату для таго, каб паслухаліся беларусы з розных бакоў і сабраліся гуртам за ягоным круглым сталом пад яблыняй, далі добрую раду адзін аднаму і ўсім разам. Каб паправіць свой беларускі свет. I каб любая ўлада паслухала, што хоча сказаць са свайго нарваўскага староння гаспадар, які перажыў не адно панаванне. Наш маленьк
Medium?1358950392
рэдактар:
Міра Лукша
месца выхаду:
Беласток
год выхаду:
2007
колькасць старонак:
0
ISBN:
978-83-925904-0-8
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце