За кiпучай чэкiсцкай работай
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам цэнзуры, зьнішчэньню беларускай мовы, экспанатам мясцовай сталініяны і сталінцам. Дзесяцігадовая дыскусія вакол фігуры былога дырэктара акадэмічнага інстытуту літаратуры В. Барысенкі дае панараму грамадзкай думкі Беларусі ў разьвіцьці. Драма сучасанга маральнага выбару надае гістарычным фактам жывую актуальнасьць. Дасьледаваньне пабудаванае на ўнікальных дакумэнтах, якія аўтар, тады член камісіі Вярхоўнага Савету ў справе палітычных рэпрэсіяў, здолеў скапіяваць пад час дэмакратычнай адлігі ў Беларусі ў 1991—1992 гадах. Упершыню прыводзяцца прозьвішчы 188 супрацоўнікаў НКВД, арганізатараў і ўдзельнікаў масавых расстрэлаў у Беларусі. Мяркуецца, што чытачы самі змогуць дапоўніць сьпіс “курапатчыкаў”.
Medium?1358949730
выдавецтва:
Наша Ніва
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1997
колькасць старонак:
192
Copyright:
© 1997 Наша Ніва
ISBN:
985-6374-03-0
UDK:
947.6"19"
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце