Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат, між іншым у Сынкавічах і Маламажэйкаве. Некаторых замкаў, апісаных у кнізе даўно няма, пасля іх засталіся фрагменты руінаў, якія сведчаць пры былую веліч. Кніга Міхася Ткачова дае магчымасць даведацца пра тое, як яны выглядалі, якую ролю спаўнялі, каму належалі. Кніга ўзбагачана картамі, планамі і здымкамі. Рэкамендуецца ўсім, каго хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя – архітэктарам, рэстаўратарым, музейным і бібліятэчным работнікам, выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам вышэйшых навучальных устаноў, коледжаў і ПТВ, турыстам і гасцям Беларусі, даследчыкам і прыхільнікам зберажэння і аднаўлення гістарычных мясцін.
Medium?1358950488
выдавецтва:
Полымя
рэдактар:
Ф.В. Барысевіч
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1977
колькасць старонак:
84
UDK:
7.078(476)
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце