Занатоўкі кантрабандыста
Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безраднасці, прымітыўнасці. Людзі, якіх насамрэч, выхоўвалі на найбольш думны народ у свеце, на прадстаўнікоў самай-самай…, найбольш шанаванай краіны ( па меншай меры ў іх успрыманні), змушаны зарабляць на кавалак хлеба гандлем, які свайго часу быў азнакай няшчырасці, ганьбы, нават здрады. Некаторым героям гэты дробны гадаль на рынках суседняй краіны – сапраўдная пакута, для іншых – сэнс жыцця і адзіная яго форма. Чытаючы апавяданні ловіш сябе на думцы: да чаго дакаціліся? ці маем будучыню? што далей? пашто жыць? дзе сэнс усяго (і жыцця ў тым ліку)?
Medium?1358948463
рэдактар:
Яўген Вапа
месца выхаду:
Беласток
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2009 by Віктар Сазонаў
ISBN:
978-83-925904-2-2
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце