Збор твораў
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.
Medium?1358949000
выдавецтва:
Лімарыус
рэдактар:
М. Скобла
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2010
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2010 by Л. Геніюш, М. Скобла - укладанне, прадмова, каментар, ТАА Лімарыус
ISBN:
978-985-6968-06-1
UDK:
821.161.3
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце