Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»? У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая істотна дапоўнена новымі матэрыяламі. Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жан-чын на творчасць пісьменнікаў.
Medium?1408524168
выдавецтва:
Чатыры чвэрці
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2014
колькасць старонак:
178
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-7058-53-2
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Рэцэнзіі
Адзін час мне здавалася, што кожны культурны сучаснік ведае значэнне слова “нон-фікшн”. Якое ж было маё здзіўленне, калі...
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце