У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці.
Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі - казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю.
Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты.
Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў.
Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць.(З.К.)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі