Знак Вялікага магістра
Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 году. У часы Вітаўта нашая краіна сапраўды дасягнула свайго найвялікшага росквіту як у культуры (яна мела нацыянальны беларускі характар), так і на міжнароднай арэне. Вымусіўшы Ягайлу пайсці на замірэнне, Вітаўт тым самым умацаваў мір паміж ВКЛ і Польшчай, што дало свой плён праз васемнаццаць гадоў, калі аб’яднаныя сілы Польшчы і ВКЛ разграмілі магутны Ордэн крыжаносцаў, альбо, як яго яшчэ называлі ў Польшчы, Закон, які рэальна пагражаў народам гэтых краінаў. (Ад аўтара, фрагмэнт)
Medium?1358949409
выдавецтва:
Кнігазбор
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
296
Copyright:
© 2009 by Вольга Іпатава
ISBN:
978-985-6930-45-7
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,0
3
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце